Add to favourites
News Local and Global in your language
19th of October 2018

Культура



Міхась Скобла: Падгляданне за класікамі — Народная Воля

Міхась Скобла

Дзіўная завядзёнка запанавала апошнім часам у нашым літаратуразнаўстве. Не ў акадэмічным, вядома, а ў тым, якое зрэдку дапускаецца на старонкі і сайты айчынных СМІ і паджыўляе прыгаслую ў грамадстве цікавасць да літаратуры. Стала ледзь не нормай падрабязней, чым творчасць, даследаваць прыватнае жыццё класікаў, ледзь не пад мікраскопам разглядаць іх інтымныя адносіны і пражытыя не напаказ дні. Увішныя даследчыкі публікуюць высмактаныя з пальца донжуанскія спісы, падлічваюць колькасць пазашлюбных дзяцей і дэкалітры выпітай гарэлкі, на падставе абраных у якасці псеўданімаў імёнаў робяць сенсацыйныя высновы наконт сексуальнай арыентацыі сваіх герояў.

Погляд праз замочную адтуліну зрабіўся ледзь не абавязковым ракурсам, без якога творы і жыццяпісы класікаў выглядаюць прэснымі і нецікавымі. Іх абавязкова трэба падсаліць!

«Каласы пад сярпом тваім»? Нуднаватае чытво. А ці траплялася вам кніжка «Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча»?

«Мой свеце ясны» Міхася Стральцова? Паэзія? Не, нам падавай прозу жыцця. Што вы маеце на ўвазе? Ну, напрыклад, колькі часу Стральцоў правёў у выцвярэзніках…

А праўда, што ў Ларысы Геніюш у ГУЛАГу быў раман з князем Васілём Святаполк-Мірскім?

А праўда, што Цётка (яна ж Гаўрыла з Полацка, яна ж Мацей Крапіўка) была прыхаванай лесбіянкай?

І няма канца гэтай «прозе жыцця», гэтаму перабіранню чужой бялізны перад зацікаўленай публікай. Што ж, і асабістае жыццё класікаў не схаваеш у музейны сейф. Але як тут не згадацьсказанае ў Эклезіясце: «Усё мае свой час, і гадзіна кожнай дзеі – пад небам».

Калонку Міхася Скоблы чытайце ў газеце “Народная Воля” за 12 кастрычніка

Read More




Leave A Comment

More News

Народная Воля -

Белорусские

vb.by: Беларусь,

Культура

Наша Ніва:

Disclaimer and Notice:WorldProNews.com is not the owner of these news or any information published on this site.