Add to favourites
News Local and Global in your language
21st of July 2018

Навука



Экс-супрацоўнік ЦІП на Акрэсціна адбывае там тэрмін за абарону Курапатаў — Народная Воля

Фота: Ганна Шапуцька

Супрацоўнік міліцыі Міхаіл Грамыка 30 чэрвеня падтрымаў абаронцаў Курапатаў і неўзабаве быў звольнены. Потым асуджаны на суткі, якія цяпер адбывае ў ЦІП на Акрэсціна, дзе да гэтага працаваў, паведамляе «Новы час».

Невядома, калі дакладна быў звольнены Міхаіл Грамыка (хутчэй за ўсё, ужо 2 ліпеня, у першы працоўны дзень пасля яго ўдзелу ў курапацкай вахце), у які дзень адбыўся суд і які тэрмін ён атрымаў. Але вядома, што яго павінны вызваліць 15 ліпеня.

Фота: Ганна Шапуцька

Як паведамляла ў сваім Фэйсбуку кіраўніца ініцыятывы «За ўратаваньне мэмарыялу Курапаты» Ганна Шапуцька, 30 чэрвеня Міхаіл Грамыка далучыўся да вахты ў Курапатах, дапамагаў абаронцам супрацьстаяць правакатарам. Ён асабіста памятаў шматлікіх экс-палітвязняў: працаваў наглядчыкам у ЦІП на Акрэсціна, калі там сядзелі Леанід Кулакоў, Зміцер Дашкевіч і Павел Севярынец. Знаёмства з апошнім найбольш уразіла Міхаіла Грамыку і паўплывала на рашэнне прыйсці ў Курапаты. Ён расказваў абаронцам, што стаміўся выконваць працу назіральніка.

За кратамі застаюцца таксама абаронцы Курапатаў Максім Вінярскі (вызваліцца 13 ліпеня) і Аляксей Туровіч (вызваліцца 14 ліпеня).

Read More




Leave A Comment

More News

Народная Воля -

Газета.Ru -

Правда.Ру -

Популярная

Яндекс.Новости:

Disclaimer and Notice:WorldProNews.com is not the owner of these news or any information published on this site.