Add to favourites
News Local and Global in your language
17th of November 2018

Свет



Адміністрацыя прэзідэнта стварыла базу будучых чыноўнікаў — Народная Воля

Фота: Белновости

Адміністрацыя прэзідэнта бярэ курс на амаладжэнне. Пра гэта ў інтэрв’ю тэлеканалу АНТ заявіла кіраўніца адміністрацыі Наталля Качанава. Яна распавяла, што ў адміністрацыі створана база перспектыўнай моладзі, якая магла б працаваць у дзяржорганах, перадае Еўрарадыё.

“Я для сябе зрабіла дакладную выснову, якімі якасцямі павінен валодаць чалавек. Гэта адказнае стаўленна да той справы, якая яму даручана. Ён мусіць быць шчырым і прыстойным. І мусіць умець працаваць з людзьмі, ставіцца да іх па-добраму”, — кажа чыноўніца.

[embedded content]

Качанава расказала, што ў Беларусі дзяржаўныя пасады займаюць больш за 800 чалавек, пры чым 80% з іх — мужчыны. Але чыноўніца не бачыць у гэтым нічога страшнага і не лічыць, што перад беларускімі жанчынамі закрычыя дзверы. Маўляў, пры жаданні можна ўсяго дабіцца.

Цікава, што курс на амаладжэнне дзяржаўных кадраў Беларусь узяла больш за 10 гадоў таму. Тым не менш у 2013 годзе ў топ-60 чыноўнікаў уваходзіў 21 пенсіянер. У 2016-м колькасць пенсіянераў у топе зменшылася да 15-ці. Чыноўнікі-пенсіянеры — нярэдкасць і ў 2018-м годзе.

Read More




Leave A Comment

More News

Народная Воля -

Газета

vb.by: Беларусь,

Новости СНГ

БДГ Деловая

В мире -

Disclaimer and Notice:WorldProNews.com is not the owner of these news or any information published on this site.