Add to favourites
News Local and Global in your language
23rd of October 2018

Эканоміка



Нафта ўздымецца да $100?

03.10.2018 / 13:21

Усё больш інвестараў пачынаюць гуляць на рост цаны нафты.

Некаторыя інвестары ў ЗША і Еўропе пачалі рабіць стаўку на тое, што нафта Brent падаражае да $100 за бараль ужо ў наступныя пару месяцаў, піша РБК. Зараз яна каштуе каля $85 за бараль. 

Дадзеныя біржаў NYMEX і ICE сведчаць, што некаторыя трэйдары ў ЗША і Еўропе разлічваюць, што цана ўздымецца на 17% ужо сёлета.

Чаканне росту цэнаў падаграецца скаротам экспарту нафты Іранам праз амерыканскія санкцыі, а таксама рашэнне АПЕК, якое выключыла імгненнае павелічэнне здабычы.

Акрамя трэйдараў, падаражэння нафты чакаюць найбуйнейшыя сусветныя банкі. Bank of America Merrill Lynch прагназуе павышэнне цаны на Brent да $95 за барэль у другім квартале 2019 года. Санкцыі ЗША супраць Ірана і, як вынік, рэзкае зніжэнне паставак сыравіны могуць выклікаць хуткае падаражанне нафты да $90.

Але не ўсё так адназначна. Рост цаны на нафту непакоіць прэзідэнта ЗША. Дональд Трамп падвышае градус ціску на багатую нафтай Саудаўскую Аравію, піша Reuters. Ён патрабуе, каб каралеўства плаціла ЗША за тое, што амерыканскае войска яе абараняе, а таксама паспрыяла таму, каб рост цэнаў на нафту прыпыніўся.

«А як там наконт нашых вайсковых дамоваў, паводле якіх мы абараняем багатыя нацыі і нічога не маем узамен? — цытуюць Трампа інфармацыйныя агенцтвы, — Я люблю караля Салмана. Але, я яму сказаў — кароль, мы цябе абараняем. Без нас ты б і двух тыдняў не пратрымаўся».

РБК, Bloomberg

Read More




Leave A Comment

More News

http://delo.by -

Наша Ніва:

Народная Воля -

Белорусские

vb.by: Беларусь,

Новости NEG.BY

БДГ Деловая

Национальная и

Disclaimer and Notice:WorldProNews.com is not the owner of these news or any information published on this site.