Add to favourites
News Local and Global in your language
19th of October 2018

Эканоміка



«Усё будзе добра». Румас раскрыў дэталі перамоваў з Расіяй наконт атрымання крэдыту і нафтапрадуктаў

Беларусь абмяркоўвае з Расіяй умовы выдзялення дзяржкрэдыту у 2019 годзе, прынцыповае рашэнне на гэты конт прынята. Пра гэта сёння заявіў журналістам прэм'ер-міністр Сяргей Румас.

«Усё будзе добра, ёсць разуменне з урадам РФ на атрыманне яго у 2019 годзе», — сказаў Румас. Паводле яго слоў, Расія прапануе рэфінансаваць толькі плацяжы ў свой адрас. Беларусь хоча і па лініі Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця, які падкантрольны Маскве.

Яшчэ адно важнае пытанне, якое абмяркоўвалася на перамовах у Сочы, датычылася паставак нафтапрадуктаў і атрыманне сродкаў Беларуссю ад «перамытнёўкі» нафты ў 2018 і 2019 гадах.

Румас запэўніў, што ўсе наяўныя дамоўленасці паміж Мінскам і Масквой будуць выконвацца ў аб'ёме, зафіксаваным пагадненнем паміж урадамі дзвюх краін. Сродкі ад «перамытнёўкі» 6 млн тон нафты будуць паступаць і ў гэтым годзе, і ў наступным, адзначыў прэм'ер-міністр.

Што тычыцца атрымання ад Расіі кампенсацыі за ўвядзенне падатковага манеўру ў нафтавай сферы, а Беларусь ацэньвала свае страты ў 300 млн даляраў, пытанне абмяркоўваецца да гэтага часу. «Расія хоча міжбюджэтных трансфер, мы - фіксацыю страт у цане атрыманай нафты», - сказаў Румас.

Адказваючы на пытанне аб абмежаванні паставак расійскіх нафтапрадуктаў у Беларусь, прэм'ер-міністр адзначыў, што цяпер вызначаецца неабходны для нафтахімічнай прамысловасці Беларусі аб'ём сыравіны. І гэтыя пастаўкі «дакладна захаваюцца» ў рамках індыкатыўных балансаў. Па так званых «цёмных нафтапрадуктах» перамовы яшчэ ідуць.

Read More




Leave A Comment

More News

http://delo.by -

Наша Ніва:

Народная Воля -

Белорусские

vb.by: Беларусь,

Новости NEG.BY

БДГ Деловая

Национальная и

Disclaimer and Notice:WorldProNews.com is not the owner of these news or any information published on this site.