Add to favourites
News Local and Global in your language
20th of July 2018

Эканоміка



Reuters: Як Беларусь ператварылася ў буйнога экспарцёра звадкаванага газу

27.06.2018 / 16:17

Найбуйнейшае міжнароднае агенцтва навін Reuters выпусціла артыкул, у якім даводзіць, што Беларусь стала не толькі новай радзімай вустрыц і камамберу, але і ператварылася ў найбуйнейшага экспарцёра звадкаваных вуглевадародных газаў (ЗВГ) — пераважна расійскіх.

Reuters мяркуе, што Беларусь актыўна выкарыстоўвае канфлікт Расіі з Украінай і Захадам, што дазваляе ёй атрымліваць дадатковы прыбытак. Сцвярджаецца, што ў 2018 годзе Беларусь істотна павялічыла імпарт з Расіі звадкаванага газу і стала яго галоўным атрымальнікам, хаця яшчэ ў 2017 годзе Беларусь займала толькі 4-ае месца па пастаўках ЗВГ з Расіі, саступаючы Польшчы, Украіне і Фінляндыі.

Reuters прыводзіць наступныя лічбы: яшчэ ў 2016 годзе Беларусь атрымлівала ад Расіі каля 20 тысяч тон звадкаванага газу ў месяц, а ўжо ў 2018 годзе — каля 79 тысяч тон за месяц. Істотную частку гэтага газу Беларусь рээкспартуе ў іншыя краіны (пераважна Украіну і Польшчу).

Звадкаваны газ, пра які ідзе гаворка, больш вядомы як прапан і бутан, выкарыстоўваецца ў якасці аўтамабільнага паліва, папулярнага ў Польшчы і Украіне, у камунальна-бытавым сегменце, а таксама ў якасці сыравіны для вытворчасці палімернай прадукцыі.

Цікава, што такая схема выгадная і расійскім вытворцам — з яе дапамогай не трэба атрымліваць спецыяльны дазвол федэральнай службы на наўпроставую пастаўку газу ва Украіну.

«Расійскія кампаніі альбо рэгіструюць тут (у Беларусі) фірму, альбо працуюць праз беларускія кампаніі, каб такім чынам абыходзіць санкцыі. То бок, гэта дазваляе ім пастаўляць (ЗВГ) ва Украіну»,

— кажа крыніца Reuters.

Паводле яе даных, асноўны аб'ём рээкспартуемага газу праходзіць нібыта праз газанапаўняльныя станцыі кампаніі Трансэкспедыцыя. У сваю чаргу асноўным расійскім пастаўшчыком звадкаванага газу з'яўляецца нібыта расійскі Сібур.

Reuters сцвярджае, што для паставак у Польшчу выкарыстоўваецца газаразмеркавальны хаб Віцьба, які выкарыстоўваўся раней, а вось для паставак звадкаванага газу ва Украіну давялося будаваць новыя газанапаўняльныя станцыі, якія растуць як грыбы.

ММ

Read More




Leave A Comment

More News

http://delo.by -

Наша Ніва:

Народная Воля -

Белорусские

vb.by: Беларусь,

Новости NEG.BY

БДГ Деловая

Национальная и

Disclaimer and Notice:WorldProNews.com is not the owner of these news or any information published on this site.