Add to favourites
News Local and Global in your language
23rd of October 2018

Кіно



«Мой сябар жырафа» ўвайшоў у ТОП-5 мінскага кінапраката

«Мой сябар жырафа» стаў першым беларускамоўным фільмам у гісторыі, які ўвайшоў у ТОП-5 мінскага кінапраката. Ён працягвае ісці ў Мінску, Брэсце і Віцебску.

Паводле статыстыкі Мінскага кінавідэапраката фільм «Мой сябар жырафа» увайшоў у рэйтынг самых папулярных фільмаў тыдня на 4 месцы — каля 3000 наведнікаў за ўікэнд. Фільм па-беларуску ўвайшоў у ТОП-5 упершыню ў гісторыі Беларусі!

Кампанію яму склалі карціны «Гогаль: страшная помста», «Мэг: монстар глыбіні», «Крышталь» і «Альфа».

Не прапусціце гэты фільм і вы! Ён падабаецца як маленькім дзеткам, так і дарослым. «Мой сябар жырафа» ідзе ўсе выходныя ў кінатэатрах Мінска, Віцебска і Брэста.

З 13 верасня ён стартуе ў кінатэатрах Мінскай вобласці, а з кастрычніка — ў Магілёўскай і Гомельскай вабласцях.

Фільм перакладзены і агучаны па-беларуску ў рамках праекта «Беларускія ўікэнды» кампаніяй «Кінаконг» пры падтрымцы velcom. Фільм пра незвычайнае сяброўства першакласніка Дзікечэ Дапа і жырафы па імені Раф зняты паводле твора нідэрландскай казачніцы Ані Шмідт.

[embedded content]

Кожнае дзіця, што наведае сеансы гэтага фільма ў кінатэатрах, атрымае падарунак — казку-маляванку «Мой сябар жырафа ў Беларусі».

Паводле прэс-рэліза

Read More




Leave A Comment

More News

Наша Ніва:

КиноПоиск:

Кино-Театр.РУ

Кино и ТВ -

Яндекс.Новости:

Disclaimer and Notice:WorldProNews.com is not the owner of these news or any information published on this site.