Add to favourites
News Local and Global in your language
23rd of October 2018

Спорт



Арына Сабаленка прабілася ў фінал турніру ў Кітаі і выйграла мінімум $235 тысяч

wtatennis.com

У матчы 1/2 фіналу турніру ва Ухані Арына Сабаленка (20-я ракетка свету) перамагла аўстралійку Эшлі Барці (17) - 7:6, 6:4.

Сабаленка, можна сказаць, узяла рэванш за паразу ад Барці на Australian Open 7:6, 4:6, 4:6. Памятаеце, на тым матчы заўзятары ў Мельбурне стогнамі перадражнівалі Арыну?

У фінале турніру ва Ухані Арына згуляе з эстонкай Анет Кантавейт (27). У выпадку перамогі яна атрымае больш за $470 тысяч прызавых. Калі прайграе — каля $235 тысяч.

Сабаленка паспяхова выступае ў 2018 годзе, дабралася да 20-кі сусветнага тэнісу. Свой першы вялікі турнір яна выйграла пры канцы жніўня. Тады яна перамагла на турніры ў Нью-Хэйвене.

Read More




Leave A Comment

More News

Наша Ніва:

Народная Воля -

Белорусские

vb.by: Беларусь,

NEWSru.com :: Спорт

Disclaimer and Notice:WorldProNews.com is not the owner of these news or any information published on this site.