Add to favourites
News Local and Global in your language
17th of November 2018

Тэхналогія



Дэтэктары маны з'явяцца на мяжы ЕС 

Еўрасаюз правядзе выпрабаванні сістэмы iBorderCtrl, якая на працягу шасці месяцаў будзе працаваць на граніцах Венгрыі, Латвіі і Грэцыі з краінамі, якія не ўваходзяць у ЕС. Яна ўяўляе сабой платформу са штучным інтэлектам, мэта якой — паскорыць працэс перасячэння мяжы, перадае theverge.com. 

Чалавек зможа папярэдне запоўніць электронныя анкеты і загрузіць неабходныя дакументы, а затым машына задасць пытанні. Адказы на пытанні будуць аналізавацца, і, калі сістэма вырашыць, што ўсё ў парадку, чалавек атрымае QR-код, па якім перасячэ мяжу.

«Што ў вас у чамадане? Калі вы адкрыеце яго і пакажаце, што ўнутры, вашы словы пацвердзяцца?» — прыкладна такія пытанні будзе задаваць штучны інтэлект. Адначасова за чалавекам будзе сачыць сістэма сэнсараў і відэакамеры, якія будць вымяраць шэраг фізіялагічных параметраў, рэакцый, 38 мікражэстаў.

Калі ж машына западозрыць штосьці нядобрае, ад чалавека запатрабуюць падаць дадатковую інфармацыю, а таксама прайсці сканіраванне далоні, твару, адбіткаў. Пасля вас правераць па базах дадзеных і адправяць да жывога інспектара.

iBorderCtrl знаходзіцца на ранніх стадыях тэставання і выдаваць забарону на перасячэнне мяжы пакуль што не зможа. Цяпер праграма мае досыць высокі вынік — 76% паспяховых рашэнняў, аднак распрацоўшчыкі спадзяюцца павысіць яго да 85%. 

Віртуальны агент улічвае гендарную, этнічную прыналежнасць падарожніка, а таксама розныя мовы. 

Read More




Leave A Comment

More News

Наша Ніва:

Белорусские

Наука и техника

Газета.Ru -

Disclaimer and Notice:WorldProNews.com is not the owner of these news or any information published on this site.