Add to favourites
News Local and Global in your language
19th of October 2018

Тэхналогія



У Фларыдзе тэстуюць беспілотны школьны аўтобус ВІДЭА

Кампанія Transdev пачала тэставаць у адным з гарадоў штата Фларыда беспілотны школьны аўтобус. Ён будзе перасоўвацца ў аўтаномным рэжыме на абмежаванай тэрыторыі і перавозіць вучняў паміж домам і школай, паведамляе N+1.

Падчас тэставага перыяду аўтобус будзе рухацца па абмежаванай тэрыторыі і спыняцца толькі ў вызначаных месцах, у тым ліку каля школы. У будучыні кампанія плануе пашырыць зону працы аўтобуса, таксама яго можна будзе выклікаць праз праграму на смартфоне з любога дому.

[embedded content]

Падчас тэставання ў салоне, разлічаным на 12 чалавек, будуць знаходзіцца не толькі дзеці, але і інжынер кампаніі, які адказвае за бяспеку паездкі, хоць самі паездкі будуць цалкам аўтаномнымі. Тэхнічна аўтобус здольны разганяцца да 48 кіламетраў у гадзіну, але ў пілотным праекце яго хуткасць абмежаваная 13 кіламетрамі ў гадзіну.

Read More




Leave A Comment

More News

Наша Ніва:

Белорусские

Наука и техника

Газета.Ru -

Disclaimer and Notice:WorldProNews.com is not the owner of these news or any information published on this site.