Add to favourites
News Local and Global in your language
20th of July 2018

Тэхналогія



Xiaomi «спыняе выпуск смартфонаў»? Гэта не так

Шэраг расійскіх і беларускіх СМІ паведамілі, што кампанія Xiaomi «назаўжды спыняе выпуск смартфонаў» або «смартфоны пад брэндам Xiaomi знікнуць з рынку». Насамрэч гэта не так, удакладняе Tut.by.

Першапачаткова гаворка ішла пра тое, што Xiaomi для выхаду на рынак Еўропы і ЗША можа выпускаць смартфоны пад брэндам Pocophone. Пра гэта паведамляе профільны рэсурс PhoneArena са спасылкай на інфармацыю, атрыманую з FCC (Федэральнай камісіі па сувязі ЗША).

На такое кампанія можа пайсці з-за напружанасці з продажамі гаджэтаў ад іншых буйных кітайскіх кампаній (напрыклад, Huawei і ZTE) на тэрыторыі ЗША. Падобны крок для выхаду на амерыканскі рынак ужо ўжывалі ў Huawei з брэндам Honor.

Некаторыя расійскія і беларускія СМІ вырашылі даць загаловак на гэтую тэму інакш: «Xiaomi назаўжды спыняе выпуск смартфонаў», «Xiaomi спыняе выпуск смартфонаў пад сваім брэндам», «Кітайскія смартфоны пад брэндам Xiaomi знікнуць з рынку».

Насамрэч гэта не так. Пэўныя выданні таксама паведамілі, што пасля выхаду смартфонаў пад брэндам Pocophone апараты пад «класічнымі» брэндамі (Mi і Redmi) назаўжды знікнуць або будуць прадавацца толькі на кітайскім рынку. У арыгінальнай навіны размовы пра гэта не ішло.

Інфармацыя з Федэральнай камісіі па сувязі ЗША раскрыла некаторыя асаблівасці новага апарата пад брэндам Pocophone. Яго мадэльны нумар - M1805E10A. Сёння ў сетцы ўжо з'явіліся яго меркаваныя тэхнічныя характарыстыкі.

Read More




Leave A Comment

More News

Наша Ніва:

Белорусские

Наука и техника

Газета.Ru -

Disclaimer and Notice:WorldProNews.com is not the owner of these news or any information published on this site.