Add to favourites
News Local and Global in your language
17th of November 2018

Тэхналогія



Беларускі інжынер, чый стартап купіла амерыканская ServiceNow, на пальцах паказаў, што робіць яго сэрвіс Fetch

27.10.2018 / 22:56

У кастрычніку 2018 года амерыканская карпарацыя ServiceNow купіла беларускі стартап FriendlyData. Яго заснавальнік Міхаіл Румянцаў у 2016 годзе разам з камандай пераехаў у ЗША і стварыў сэрвіс Fetch. Міхаіл Румянцаў у інтэрв'ю vc.ru распавёў пра ўгоду з карпарацыяй ServiceNow, зносіны з амерыканскімі інвестарамі, трэнды Крамянёвай даліны, а таксама на пальцах паказаў, што робіць яго сэрвіс Fetch.

Уявіце, што вам трэба растлумачыць чатырохгадоваму дзіцяці, чым вы займаецеся. Што б вы адказалі?

Што мы дапамагаем людзям мець зносіны з камп'ютарамі. Даросламу чалавеку я б сказаў, што мы дапамагаем работнікам буйных кампаній, у якіх няма тэхнічных навыкаў, разумець вялікія даныя. Зрабіць гэта дазваляе моўны інтэрфейс для баз даных.

Любы чалавек з бізнэсу можа задаць пытанне, напрыклад: «Якая сярэдняя выручка па канкрэтным прадукце за мінулы месяц у Маскве?». Мы пераўтвараем такія пытанні ў запыты да баз даных і вяртаем карыстальніку адказ у зручнай для яго форме: візуалізацыі, справаздач, простай аналітыкі або прамых адказаў.

Вы пераехалі ўсляпую — без плана, знаёмых?

У нас была мэта — з'ехаць у ЗША і мы шукалі розныя магчымасці. Нас запрасілі ўдзельнічаць у праграме акселератара Starta. У 2016 годзе мы пераехалі ў Нью-Ёрк, прайшлі праз гэтую праграму, а пасля перабраліся на Заходняе ўзбярэжжа ў Крамянёвую даліну, дзе ўзялі ўдзел у 500 Startups.

Чаму вы вырашылі развіваць прадукт для амерыканскага рынку, а не для расійскага?

Пачнём з таго, што мы беларусы. У Беларусі няма ўнутранага рынку, таму многія стартапы ў краіне арыентаваны на глабальны рынак альбо на вялікія рынкі (як амерыканскі). Самы вялікі рынак аналітыкі даных знаходзіцца менавіта ў ЗША. Я лічу, што любы стартап павінен першапачаткова быць скіраваны на самы вялікі рынак.

Перад пераездам у ЗША лепш папярэдне пачынаць зандзіраваць грунт?

Безумоўна. Таму што венчурны капітал кансерватыўны. Немагчыма атрымаць грошы ад інвестараў, размаўляючы з імі толькі па тэлефоне ці на першым тыдні знаёмства.

Важна выбудоўваць адносіны загадзя, паказваць прагрэс кампаніі і асабісты рост і працаваць над сваёй рэпутацыяй. Рэпутацыя выбудоўваецца гадамі. У Крамянёвай даліне адносіны важныя не толькі ў фандрайзінгу, але і ў продажах або ў найманні людзей.

Вы запусцілі Fetch усяго за паўгода — гэта хутка.

Мы працавалі дзень і ноч. Калі параўнаць нас з канкурэнтамі, то мы выйшлі на рынак і запусцілі прадукт значна хутчэй, зрабілі ўсё з меншымі рэсурсамі і камандай.

Ці можа машына не ведаць адказу на пытанне, якое ёй задаюць?

Вядома. Калі ў вас ёсць база даных, якая захоўвае каціроўкі на фондавай біржы, але пры гэтым вы задаеце пытанне пра надвор'е ў Бостане, то сістэма не зможа знайсці адказ на гэтае пытанне.

На ўзроўні прадукту мы стараліся дапамагчы карыстальніку задаваць правільныя пытанні з дапамогай «разумнага» аўтакампліта — сістэмы, якая дапаўняе пытанні карыстальніка і падказвае, як правільна задаць або перафармуляваць пытанне.

Хто вашыя кліенты цяпер?

Цяпер кампанія ўвайшла ў склад ServiceNow — амерыканскую карпарацыю, якая займаецца хмарнымі вылічэннямі. У ServiceNow некалькі тысяч буйных кліентаў.

Суму ўгоды не называеце?

Не.

Ці плануеце вы вяртацца ў Беларусь?

Я жыву ў Амерыцы два гады і бачу шмат магчымасцяў на гэтым рынку, але пры гэтым планую працягваць дапамагаць стартапам, у тым ліку з Расіі і Беларусі. Акрамя ментарства, я змагу дапамагчы грашыма.

Вы сочыце за стартапамі суайчыннікаў і кансультуеце іх?

Я заўсёды стараўся дапамагчы, але зараз паступае столькі пытанняў і заявак, што я фізічна не паспяваю пракансультаваць усіх. Я вырашыў сфакусавацца на тых галінах, у якіх у мяне ёсць экспертыза, — enterprise-софт, даныя, deep-tech і AI.

Read More




Leave A Comment

More News

Наша Ніва:

Белорусские

Наука и техника

Газета.Ru -

Disclaimer and Notice:WorldProNews.com is not the owner of these news or any information published on this site.