Add to favourites
News Local and Global in your language
21st of July 2018

Тэхналогія



Штучны інтэлект навучыўся ацэньваць поспех фільма ў пракаце

Кампанія ScriptBook распрацавала адмысловую праграму, якая дазволіць студыям дакладней ацэньваць рызыкі ў пракаце. Па словах заснавальніцы кампаніі Надзіры Азермай, калі б Sony дазволіла алгарытму выбраць, якія праекты запускаць, а якія не, студыя магла б зэканоміць у перыяд з 2015-га па 2017-ы вялікія грошы.

У рамках прэзентацыі на міжнародным кінафестывалі ў Карлавых Варах Азермай распавяла, што алгарытм ScriptBook прааналізаваў сцэнары Sony за пэўны перыяд. Не звяртаючы ўвагі на паказчыкі ў пракаце, праграма змагла вылучыць 22 праекты, з-за якіх студыя пацярпела фінансавыя страты. Усяго ў гэты перыяд Sony выпусціла 62 фільма і 32 з іх не акупіліся ў пракаце.

Сістэма працуе дастаткова проста: карыстальнік загружае файл сцэнарыя ў фармаце PDF і чакае пяць хвілін. На выхадзе ён атрымлівае дэталёвы аналіз, што ацэньвае узроставы рэйтынг, персанажаў і іх эмоцыі, герояў і зладзеяў і прадказвае мэтавую аўдыторыю, у тым ліку пол, узрост і расу магчымага гледача. У дадатку да ўсяго, праграма паказвае, як праект будзе паводзіць сябе ў пракаце.

Па словах аднаго з распрацоўшчыкаў, унутраная база, з дапамогай якой навучаецца штучны інтэлект, складаецца з 6 500 існуючых сцэнарыяў.

Сістэма, вядома, пакуль працуе не ідэальна, і выдае дакладны вынік у 84% выпадкаў.

Variety.com

Read More




Leave A Comment

More News

Наша Ніва:

Белорусские

Наука и техника

Газета.Ru -

Disclaimer and Notice:WorldProNews.com is not the owner of these news or any information published on this site.